Міжнародная навуковая канферэнцыя “Кітайска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі: гісторыя і сучаснасць”

Moderator - пт, 29/03/2019 - 10:40

Кафедра кітайскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Кітайска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі: гісторыя і сучаснасць”.

Канферэнцыя адбудзецца 17-18 мая 2019 года ў г. Мінску. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі будуць прымацца да 1 мая 2019 г. 

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Аргкамітэт канферэнцыі: тэл.: 327-63-78; e-mail: ChineFil@bsu.by

Дадатковую iнформацыю можна знайсцi на сайце арганізатараў philology.bsu.by